Такім чынам, завершыцца гістарычны пэрыяд, у якім дамінаваў Робэрт Мугабэ, чыё імклівае падзеньне на гэтым тыдні завяршылася пасьля амаль чатырох дзесяцігодзьдзяў знаходжаньня ва ўладзе.
Два тыдні таму Мугабэ звольніў Мнангагву з пасады віцэ-прэзыдэнта, каб адкрыць шлях сваёй жонцы Грэйс у пераемнікі. Мнангагва зьбег з краіны, баючыся за сваю бясьпеку, а вайскоўцы распачалі пераварот, чым сур’ёзна пахіснулі аўтарытэт Мугабэ. Ён сышоў у адстаўку пасьля таго, як парлямэнт пачаў працэс імпічмэнту.
Мнангагва на працягу дзесяцігодзьдзяў быў верным саюзьнікам Мугабэ і адказваў за ўнутраную бясьпеку ў сярэдзіне 1980 х гадоў, калі праваабаронцы сьцьвярджалі, што ў Зымбабвэ ў выніку рэпрэсіяў загінула 20 000 жыхароў.