Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вуліцах сталіцы Зымбабвэ тысячы дэманстрантаў чакаюць адстаўкі Мугабэ


Робэрт Мугабэ
Робэрт Мугабэ

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Харарэ зь песьнямі і танцамі. Яны абдымаюць салдат і выказваюць захапленьне хуткім сыходам у адстаўку прэзыдэнта Робэрта Мугабэ, які ўзначальваў краіну цягам апошніх 37 гадоў.

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, жыхары сталіцы Зымбабвэ не хавалі свае эмоцыі, калі казалі пра неабходнасьць палітычных і эканамічных зьменаў пасьля двух дзесяцігодзьдзяў рэпрэсій пры кіраваньні Мугабэ.

«Гэта сьлёзы радасьці», — сказаў 34-гадовы Фрэнк Муцындзіва, які трымаў у руках сьцяг Зымбабвэ, паведамляе Рэйтэр.

«Я чакаў ўсё сваё жыцьцё гэтага дня і нарэшце ён наступіў. Нарэшце мы вольныя». Некаторыя дэманстранты трымалі плякаты з надпісам «Не дынастыі Мугабэ».Іншыя абдымалі салдат, якія захапілі ўладу, з воклічамі «Дзякуй!» Такія сцэны былі неймаверныя нават тыдзень таму, адзначае Рэйтэр.

«Гэта нашы лідэры цяпер», — сказаў 22-гадовы Заін Мофат, які трымаў партрэты камандуючага арміяй Канстанціна Чывэнгі і былога віцэ-прэзыдэнта Эмэрсана Мнангагва, звальненьне якога прывяло да вайсковага перавароту.

«Мая мара — пабачыць новую Зымбабвэ. Я ведаю толькі гэтага тырана, якога завуць Мугабэ ўсё маё жыцьцё!» — сказаў ён.

Кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ заклікала 17 лістапада Мугабэ сысьці ў адстаўку. Пра гэта паведаміла асноўная дзяржаўная газэта The Herald, што сьведчыць, што дні 93-гадовага лідэра Зымбабвэ ва ўладзе палічаныя.

Мугабэ, адзіны кіраўнік Зымбабвэ, ад моманту здабыцьця незалежнасьці ад Брытаніі ў 1980 годзе, знаходзіцца ў сваім шыкоўным жылым комплексе «Блакітны дах».

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ 17 лістапада ўпершыню зьявіўся на публіцы пасьля захопу ўлады вайскоўцамі. Ён наведаў цырымонію ўручэньня дыплёмаў у Адкрытым унівэрсытэце ў Харарэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG