Мугабэ ўзяў удзел у выкананьні гімну і падняўся на сцэну ў акадэмічнай мантыі.
15 лістапада вайскоўцы захапілі ўладу ў Зымбабвэ. Яны адправілі Мугабэ пад хатні арышт і затрымалі некалькіх міністраў. Прыхільнікаў прэзыдэнта абвінавачваюць у эканамічных праблемах Зімбабвэ. Вайскоўцы заявілі, што ня робяць перавароту, а выступаюць супраць злачынцаў у атачэньні прэзыдэнта.
Мугабэ кіраваў Зымбабвэ з 1980 году. Паводле паведамленьняў з Харарэ, Мугабэ адмаўляецца пакінуць сваю пасаду і вядзе перамовы з вайскоўцамі.