Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы ў Зымбабвэ ўзялі пад варту прэзыдэнта Робэрта Мугабэ


Вайскоўцы ў Зымбабвэ зьмясьцілі пад арышт прэзыдэнта краіны Робэрта Мугабэ, перадае Associated Press. Раней армія затрымала міністра фінансаў і ўзяла пад кантроль сталіцу, у тым ліку сядзібу тэлерадыёкампаніі.

Пры гэтым яны адмаўляюць, што ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, і сьцьвярджаюць, што Мугабэ і яго сям’і нічога не пагражае. Яны заяўляюць, што іх дзеяньні накіраваны супраць «злачынцаў» у асяродзьдзі лідэра Зымбабвэ.

Паводле дадзеных мясцовых СМІ, Мугабэ, які знаходзіцца ва ўладзе з 1980 году, рыхтуецца падаць у адстаўку, а пераемнікам стане не ягоная жонка, як паведамлялася раней, а віцэ-прэзыдэнт Эмэрсан Мнангагва.

На мінулым тыдні 93-гадовы лідэр Зымбабвэ адправіў Мнангагву ў адстаўку, абвінаваціўшы яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Мнангагва разглядаўся ў якасьці магчымага пераемніка Мугабэ і карыстаўся падтрымкай арміі. Кіраўнік узброеных сілаў краіны заявіў аб гатоўнасьці «ўмяшацца», каб спыніць палітычны крызыс.

«Людзі прагаласуюць за труп Мугабэ, бо любяць свайго прэзыдэнта» — жонка Робэрта Мугабэ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG