Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Кушнер заклікаў звольніць 20 адсоткаў супрацоўнікаў CNN


Перадвыбарчыя дэбаты з удзелам Дональда Трампа на тэлеканале CNN, сьнежань 2015 году (архіўнае фота).
Перадвыбарчыя дэбаты з удзелам Дональда Трампа на тэлеканале CNN, сьнежань 2015 году (архіўнае фота).

Зяць і старэйшы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер заклікаў кіраўніцтва карпарацыі Time Warner звольніць частку супрацоўнікаў тэлеканала CNN (уваходзіць у склад Time Warner) за асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Па дадзеных выданьня, Джарэд Кушнер сустрэўся з адным з кіраўнікоў Time Warner Гары Гінсбэргам і нібыта прапанаваў яму звольніць 20 адсоткаў супрацоўнікаў CNN за няправільны аналіз выбараў прэзыдэнта і іх вынік.

Прадстаўнік Белага дома заявіў The Wall Street Journal, што Кушнер ня думаў, што яго словы будуць узятыя на ўзбраеньне кіраўніцтвам Time Warner. Па словах прадстаўніка, такім чынам дарадца прэзыдэнта спрабаваў разабрацца ў сытуацыі вакол CNN і выказаў свой пункт гледжаньня. Пры гэтым у Time Warner словы Кушнера выклікалі занепакоенасьць.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі і пасьля абраньня Трампа прэзыдэнтам ЗША журналісты CNN неаднаразова паведамлялі аб магчымых сувязях кіраўніка Белага дому з Крамлём. Трамп ў сваю чаргу абвінаваціў тэлеканал у распаўсюдзе ілжывых навін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG