Яны выйшлі на вуліцы і выдалі калектыўны «крык адчаю». Па дадзеных апытаньня, якое правялі Washington Post і ABC News, Трамп на дадзеным этапе — самы непапулярны амэрыканскі прэзыдэнт за 70 гадоў.
Амаль 60 працэнтаў жыхароў ЗША ацэньваюць яго дзейнасьць няўхвальна. Вось чаго дамогся — і ў чым не атрымаў посьпех — Дональд Трамп за 365 дзён.
Галоўныя дасягненьні
Лепш, чым скажа пра свае посьпехі сам Дональд Трамп — мабыць, ня скажа ніхто.
«З тых часоў, як я ўступіў у пасаду, беспрацоўе зьнізілася да 4,1 працэнта, гэта мінімальны паказчык за 17 гадоў. Створана 1,5 мільёна новых працоўных месцаў. Фондавы рынак на максымальным узроўні, вырас на 5,4 трыльёны», — напісаў ён у твітэры.
Эканамічная палітыка і рост фондавага рынку — сапраўды галоўныя дасягненьні ўнутранай палітыкі Трампа. Яшчэ адна важная зьмена — скарачэньне заканадаўчых абмежаваньняў для бізнэсу, якое дало магутны штуршок разьвіцьцю эканомікі краіны. Так Трамп увасабляе ў жыцьцё лёзунг сваёй перадвыбарчай кампаніі «Зробім Амэрыку зноў вялікай!»
Неадназначнае стаўленьне да міграцыйнай палітыцы прэзыдэнта ЗША: у студзені ён забараніў уезд у краіну грамадзянам шасьці мусульманскіх краін, а цяпер дамагаецца яшчэ большага ўзмацненьня жорсткасьці патрабаваньняў да імігрантаў.
Са зьнешняй палітыкай таксама ня ўсё так проста. Прадстаўніца МЗС Нямеччыны Марыя Адэбар назвала яе ў сераду «непрадказальнай», і зь нямецкай дыпляматкай пагадзіліся б многія. Палітыка ў дачыненьні да Ірану, пастаянныя падазрэньні ў сувязях з Расеяй — пытаньняў да Трампа шмат. Блізкаўсходняе турнэ, у якім зараз знаходзіцца Трамп, экспэрты называюць адным з ключавых момантаў яго прэзыдэнцтва.
Галоўныя правалы
Трампу пакуль так і не ўдалося правесьці абяцаныя рэформы сыстэмы аховы здароўя і падатковага заканадаўства. Няма і сьцяны, якую ён абяцаў пачаць будаваць ледзь ня ў першы дзень пасьля ўступленьня на пасаду — ідэя не атрымала фінансаваньня ў Кангрэсе.
А яшчэ прэзыдэнт ЗША кідаў папяровыя ручнікі пацярпелым ад урагану ў Пуэрта-Рыка, штурхаў прэм’ер-міністра Чарнагорыі, доўга і дзіўна ціснуў рукі і пастаянна лаяўся са СМІ.
Галоўны вораг
Адной з прычын непапулярнасьці Трампа прэс-сакратар Белага дома Сара Гакабі Сандэрс назвала «нэгатыўныя водгукі ў варожа настроеных СМІ». Паводле яе слоў, незалежнае дасьледаваньне паказала, што рэпартажы пра Трампа ў 93% выпадкаў мелі нэгатыўную афарбоўку. Але нелюбоў у СМІ і Трампа ўзаемная. «Нікчэмная куча сьмецьця», «ворагі амэрыканскага народу» — мабыць, не засталося ніводнага буйнога канала або газэты, якіх бы Трамп не абвінаваціў у распаўсюдзе фэйкавых навін.
Галоўны твіт
Твітэр Трампа — гэта асобная гісторыя. З твіта прэзыдэнта пачынаецца кожная раніца краіны, тут усе яго думкі, абяцаньні і прэтэнзіі. З прычыны апошніх Твітару нават прыйшлося зьмяняць уласныя правілы — спэцыяльна для прэзыдэнта: любыя акаўнты, у якіх публікуюцца прамыя або непрамыя пагрозы, абразы, выказваньні, якія распальваюць варожасьць, павінны быць выдаленыя.
А значыць, Трампу і Паўночная Карэю ня палаяць, і чалавека з галавой-лагатыпам CNN ня зьбіць — дарэчы гэты твіт стаў самым папулярным у прэзыдэнта, ім падзялілася 340 тысячы карыстальнікаў. Але ў твітэры паведамленьне прэзыдэнта пазначылі як «інфармацыйна значнае» і выдаляць ня сталі. Такое рашэньне, мабыць, не задаволіла аднаго з супрацоўнікаў сацыяльнай сеткі: звальняючыся, ён дэактываваў акаўнт Трампа. Прэзыдэнт быў недаступны 11 хвілін.