Агенцтва Associated Press адзначае зьмены прэзыдэнцкай рыторыкі — з ваяўнічай на больш мяккую. Яшчэ зусім нядаўна Трамп пагражаў Пхэньяну «агнём і лютасьцю». У аўторак, у першы дзень візыту ў Паўднёвую Карэю, Трамп заявіў, што ў стасунках з Паўночнай Карэяй «дасягнуты значны прагрэс». Прэзыдэнт ЗША, аднак, ня даў адказу на пытаньне, ці хоча ён прамых перамоваў з КНДР.
На сераду ў праграме завяршальнага дня візыту ў Паўднёвую Карэю ў Трампа намечана выступленьне перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі.
Наступным пунктам азіяцкага турнэ Трампа стане Пэкін.