Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: З Паўночнай Карэяй нічога не спрацоўвае, акрамя адной рэчы


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Twitter зноў выступіў з заявай адносна стасункаў з КНДР.

«Прэзыдэнты і іхныя адміністрацыі размаўлялі з Паўночнай Карэяй цягам 25 год, былі падпісаныя дамовы і патрачаныя вялікія аб’ёмы грошай, — піша Дональд Трамп. — Але гэта не спрацавала, дамовы парушаліся яшчэ да таго, як высыхалі чарнілы, перамоўцы з ЗША выстаўляліся дурнямі. Прабачце, але толькі адна рэч спрацуе!»

Якая менавіта рэч спрацуе, Трамп не ўдакладніў. Прэс-служба Белага дому адмовілася тлумачыць заявы Трампа.

Тры дні раней Трамп перад сустрэчай з вышэйшым вайсковым камандаваньнем заявіў, што сход можа быць «зацішшам перад бурай», таксама не ўдакладніўшы, перад якой менавіта бурай. Незадоўга да таго Трамп паведаміў, што неўзабаве можа быць абвешчана аб выхадзе Злучаных Штатаў з так званай «ядзернай угоды» з Іранам. Але таксама ён нядаўна заяўляў пра «марнаваньне часу» ў перамовах з Паўночнай Карэяй і «маленькім чалавекам-ракетай», як ён называе кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG