Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы вернемся на Месяц і дасягнем Марсу». Амэрыка аднавіла працу Нацыянальнай касьмічнай рады


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс заявіў, што «як і ў выпадку са „Спутнікам“ шэсьць дзесяцігодзьдзяў назад, Амэрыка больш ніколі не дазволіць сабе адставаньне ў гонцы за космас».

Пэнс выступіў у чацьвер на першым пасяджэньні Нацыянальнай касьмічнай рады, адроджанай з моманту яе расфарміраваньня ў 1993 годзе. Рада сабралася ў Смітсонаўскім нацыянальным музэі па авіяцыі і касманаўтыцы, у штаце Вірджынія.

Пэнс заявіў, што ЗША павінны аднавіць сваё першынство ў барацьбе за космас. Ён нагадаў, што цяпер, у 2017 годзе, ЗША ўсё яшчэ разьлічваюць на расейцаў у адпраўцы астранаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю, кожная зь якіх каштуе больш за 76 мільёнаў даляраў за адно месца.

Паводле Пэнса, прэзыдэнт Трамп даручыў закласьці аснову для падтрыманьня пастаяннай камэрцыйнай прысутнасьці людзей на калязямной арбіце.

«Адтуль мы зьвернем нашу ўвагу на нашых нябесных суседзяў. Мы вернем амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц — ня толькі пакінуць сьляды і сьцягі, але і пабудуем падмурак, які нам патрэбны для адпраўкі амэрыканцаў на Марс і на іншыя плянэты», — заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG