Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Грэм: «Калі вы, як Пуцін, то дэмакратыя для вас — кашмар»


Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм
Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм

У аўторак, 31 кастрычніка, у Сэнаце ЗША ўпершыню праводзіліся спэцыяльныя слуханьні ў пытаньні аб выкарыстаньні Расеяй сацыяльных сетак для ўплыву на амэрыканскіх выбарнікаў. На слуханьні былі запрошаныя прадстаўнікі адміністрацыі Facebook, Twitter і Google, каб расказаць, як адбываецца пранікненьне звонку ў амэрыканскія сацыяльныя сеткі.

Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм ва ўступным слове даў агульную характарыстыку дзеяньняў «расейскіх троляў», якія, паводле яго, карыстаючыся сеткамі, пранікалі ў амэрыканскія дамы.

«Калі вы чалавек, падобны Пуціну, то дэмакратыя для вас — найгоршы кашмар. Калі вы жывяце ў пуцінскай Расеі, то абменьвацца інфармацыяй пра тое, што добра і што дрэнна ў працы вашага ўраду — гэта менавіта тое, чым вы ня станеце займацца, гэтаму занятку будзе хутка пакладзены канец».

Паводле сэнатара, Расея знайшла «парталы» для пранікненьня ў амэрыканскае грамадзтва «і штодня ўмешваецца ў жыцьцё амэрыканцаў.

Напярэдадні паведамлялася, што, паводле Facebook, у 2015-2016 гг. каля за 126 мільёнаў амэрыканцаў прагледзелі рэкляму і іншыя перадвыбарчыя матэрыялы, падрыхтаваныя так званай расейскай «фабрыкай троляў», якая зьмясьціла ў сацыяльнай сетцы каля 80 тысяч пастоў з мэтай узьдзеяньня на палітычны працэс у Злучаных Штатах. Гэтыя зьвесткі зьмяшчаюцца ў пісьмовым дакладзе адміністрацыі Facebook, перададзеным чальцам Кангрэсу.

Пасьля ўмяшаньня Расеі ў ЗША сэнатары прапануюць правілы рэклямы ў сацсетках

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG