Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: Facebook накіраваў спэцпракурору ЗША дадзеныя аб куплі палітычнай рэклямы на запыты з Расеі


Кампанія Facebook накіравала спэцыяльнаму пракурору ЗША Робэрту Мюлеру дадзеныя аб продажы рэклямы на запыты з Расеі. Пра гэта піша The Wall Street Journal. Па інфармацыі выданьня, перададзеныя дадзеныя па абʼёме пераўзыходзяць тыя, якія раней былі перададзеныя амэрыканскаму Кангрэсу.

Нядаўна ў Facebook выявілі сувязь паміж расейскім «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў», якое называюць «фабрыкай пракрамлёўскіх троляў», і ўмяшальніцтвам у амэрыканскія выбары. У Facebook паведамілі, што знайшлі амаль 500 фэйкавых уліковых запісаў і старонак, на якіх распаўсюджвалі палітычную рэкляму. Па дадзеных кампаніі, усё кіраваньне гэтымі старонкамі ішло з Расеі.

TechCrunch адзначае, што Facebook можа быць не адзінай сацыяльнай сеткай, якая мімаволі або сьвядома займалася распаўсюджваньнем прапаганды ад асобы замежнай дзяржавы. Па дадзеных выданьня, для дачы паказаньняў у Кангрэсе ЗША, у прыватнасьці, могуць выклікаць прадстаўнікоў Twitter.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У пачатку жніўня спэцпрокурор ЗША Роберт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу» у леташніх выбарах. Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штабу Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі саперніцы Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG