Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампа закідалі расейскімі сьцяжкамі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

У прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў будынку Кангрэсу кінулі некалькі расейскіх сьцяжкоў. Пра гэта паведамляе выданьне Business Insider. Інцыдэнт адбыўся ў момант, калі Трамп прыбыў у Кангрэс.

Паводле Business Insider, сьцяжкі ў прэзыдэнта кінуў Раян Клэйтан — удзельнік руху American Take Action, які выступае за імпічмэнт Трампа. Пры гэтым актывіст выкрыкваў фразу «Трамп — здраднік» і заклікаў Кангрэс гаварыць «пра здраду, а не пра зьніжэньне падаткаў».

Гэта ня першы інцыдэнт, калі ў прэзыдэнта ЗША кідаюць расейскія сьцягі. У красавіку падчас выступу Трампа ў Пэнсыльваніі невядомы кінуў ахапак расейскіх сьцяжкоў перад камэрамі.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер высьвятляе, ці існавала змова штабу Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё дачыненьне да выбараў у іншых дзяржавах катэгарычна адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG