Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ аштрафавалі на 5000 эўра за заўзятара, які выбег на поле са сьцягам


Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) аштрафаваў беларускі футбольны клюб БАТЭ з Барысава на 5000 эўра. Такое рашэньне прыняло Ўпраўленьне па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЭФА 20 кастрычніка.

Падставай для штрафу стала тое, што 28 верасьня падчас матчу Лігі Эўропы ў Барысаве паміж БАТЭ і лёнданскім «Арсэналам» на поле выбег заўзятар Аляксандар Вянгерскі зь бел-чырвона-белым сцягам.

Вянгерскага тады асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню службовай асобы.

У зьняволеньні Вянгерскі абвясьціў галадоўку празь нязгоду з абвінавачаньнем у непадпарадкаваньні міліцыі, бо «супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказаньні, а аднаго зь іх я ўбачыў у залі суду ўпершыню». Ён заявіў, што зь ягонага боку не было непадпарадкаваньня ці зьнявагі да міліцыянтаў.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG