Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на гульні БАТЭ


Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на гульні БАТЭ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00

Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на гульні БАТЭ

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра інцыдэнт на матчы БАТЭ з «Арсэналам» 28 верасьня, калі заўзятар Аляксандар Вянгерскі выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам. На наступны дзень Вянгерскага асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Саўка:

Я прыйшоў на матч футбольны
Пасматрэць з БАТЭ ігру.
Кстаці, я за іх балею,
Зь імі ігры ўсе сматру.

Вдруг выскоквае на поле
Нейкі форменны бандзіт
Зь бела-красна-белым флагам
І Пагоняй на грудзі.

Грышка:

Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Саўка:

Падаждзі ты з прапагандай,
Дай усё дарасказаць!
Кстаці, нікагда ня нада
Спорт з паліцікай мяшаць.

Я ўзьбяшон быў, враць ня буду -
Не па правілам ігра!
Но чыво-та ўсе трыбуны
Паддзяржалі «змагара».

Грышка:

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі!
Не давайце чужынцамі быць!

Саўка:

Да ня б’юць яны мячамі.
Как-та так — ядва-ядва.
Я ў пячалі, я ў пячалі,
Бо ітог — 4:2.

Мы прадулі «Арсяналу».
Эта, кстаці, очэнь жаль.
Вінават ва ўсём тот малый,
Што па полю прабяжал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG