Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калега Шчэрбы, якога Гуцу назвала сьведкам гвалту, пракамэнтаваў скандал


Рустам Шарыпаў
Рустам Шарыпаў

Украінскі гімнаст Рустам Шарыпаў, якога алімпійская чэмпіёнка Тацяну Гуцу абвінаваціла ў тым, што ён ведаў пра згвалтаваньне яе Віталём Шчэрбам і не заступіўся за яе, пракамэнтаваў абвінавачаньне ў свой адрас.

«Я магу казаць толькі пра абвінавачаньні, якія датычаць мяне, яны непраўдзівыя», — напісаў спартовец у сваім Facebook.

Адным сказам ён закрануў і абвінавачаньне Гуцу ў згвалтаваньні Шчэрбам:

«Я ўпершыню чую пра нейкія непрыстойныя паводзіны».

Былая ўкраінская чэмпіёнка, якая сёньня жыве і працуе ў ЗША, абвінаваціла былых партнэраў па камандзе Тацяну Торапаву і Рустама Шарыпава, што тыя ведалі пра згвалтаваньне і не заступіліся за яе.

«Дзякуй табе, Тацяна Торапава, пра якую я думала, што ты мая сяброўка па жыцьці і ў зборнай СССР, за тое, што не заступілася за мяне, калі я больш за ўсё мела патрэбу ў табе. Ты была там. Ты ўсё чула. Але не абараніла мяне, — напісала Гуцу. — Рустам Шарыпаў, і табе дзякуй, што ты быў добрым сябрам для свайго сябра і не абараніў мяне, маленькую 15-гадовую дзяўчынку», — напісала Гуцу.

Тацяна Торапава ў інтэрвію парталу sport.tut.by у сераду сказала, што ў яе прысутнасьці гвалту Шчэрбы над Гуцу не было.

— Я ня бачыла, нічога такога не адбывалася. Былі сяброўскія адносіны, і толькі. Я была ў той час такая ж малая, як і яна [Гуцу]. Выбачайце мяне, мы спартоўцы! Упэўнена, што ніякага крыміналу не было. Вядома, можа, ён крыху і лез да яе, але каб меў месца гвалт? Не! Каб у яе быў стрэс на фоне чаго-небудзь падобнага, такога таксама ня памятаю, шчыра. Так, шмат гадоў прайшло, але каб гвалт... Не, пры мне — не, — сказала Торапава.

Знакамітая ў мінулым украінская гімнастка Тацяна Гуцу напісала ў Facebook, што 26 гадоў таму яе згвалціў беларускі гімнаст Віталь Шчэрба, будучы шасьціразовы алімпійскі чэмпіён.

«Упершыню пра такое чуем». Беларускія спартоўцы — пра абвінавачваньне Шчэрбы ў згвалтаваньні

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG