Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыю расейскага Генштабу не ўпусьцілі ў ЗША


Будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

Дэлегацыі расейскага Генштабу не далі амэрыканскія візы.

Генэралы, у тым ліку намесьнік міністра абароны Андрэй Трацьцяк, плянавалі прыняць удзел у сумесным з прадстаўнікамі Кітая брыфінгу ў штаб-кватэры ААН — па праблемах разгортваньня супрацьракетнай абароны ЗША.

Пра гэта зь Нью-Ёрку паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Аляксандар Емяльянаў, які выступіў 12 кастрычніка на расейска-кітайскай сустрэчы ў кулюарах Першага камітэту Генэральнай Асамблеі ААН, які займаецца пытаньнямі раззбраеньня. З расейскага боку прысутнічалі некалькі прадстаўнікоў Мінабароны, але дэлегацыю Генштабу ў ЗША не пусьцілі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG