Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка спэцпасланьніка ЗША ўзяла інтэрвію ў Лукашэнкі


Джон Коўл і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 13 сьнежня 2025
Джон Коўл і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 13 сьнежня 2025

Жонка спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША ў Беларусь Джона Коўла, вядомая амэрыканская журналістка Грэта Ван Сустэрэн была ў Беларусі падчас перамоваў амэрыканскай дэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам і ўзяла ў яго інтэрвію.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

«Толькі што перасеклі мяжу з Беларусі ў Літву — прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, Джон Коўл і Дзяржаўны дэпартамэнт выцягнулі 123 палітвязьняў, а я ўзяла інтэрвію ў прэзыдэнта Лукашэнкі».

Пазьней Грэта Ван Сустэрэн падзялілася допісамі пра вызваленьне Алеся Бяляцкага і Марыі Калесьнікавай, а таксама выставіла відэа прыезду 9 вызваленых палітвязьняў у Вільню.

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі 13 сьнежня вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Большасьць вывезьлі ва Ўкраіну, а нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і шэраг замежных грамадзян — у Літву.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG