Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Facebook дасьць паказаньні ў Кангрэсе


Шэрыл Сэндбэрг
Шэрыл Сэндбэрг

Выканаўчы дырэктар кампаніі Facebook Шэрыл Сэндбэрг у чацвер, 12 кастрычніка, дасьць паказаньні на закрытых слуханьнях Камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў, які праводзiць уласнае расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкую кампанію 2016 году, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У канцы верасьня кампанія Facebook перадала ў Кангрэс больш за 3 000 палітычных рэклямных аб’яваў, разьмешчаных у сацыяльнай сетцы заказчыкамі з Расеі падчас выбарчай кампаніі ў ЗША.

У пачатку лістапада кіраўнікі вядучых тэхналягічных кампаній, уключаючы Google і Twitter, павінны даць паказаньні ў Кангрэсе ЗША ў рамках расьсьледаваньня аб умяшаньні Расеі. Паводле зьвестак амэрыканскіх СМІ, у 12 кастрычніка Шэрыл Сэндбэрг сустрэнецца з кангрэсмэнамі Майкам Конуэем і Адамам Шыфам, якія курыруюць расьсьледаваньне ў Палаце прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG