У Парыжы, дзе маніфэстацыя стартавала ад плошчы Опэры, пратэставаць выйшлі некалькі тысяч чалавек, у Бардо — 2000, у Тулюзе, Бэзансоне і Брэсьцеэ — па 700, у Страсбуры, Рэне і Рэймсе — па 300 ...
Людзі пратэстуюць супраць павышэньня адзінага сацыяльнага падатку, за кошт якога фінансуецца сыстэма мэдыцынскага страхаваньня Францыі. Яго адымаюць і з заробкаў, і з пэнсій, і з даходаў ад нерухомасьці і банкаўскіх укладаў, і з дапамог па беспрацоўі ...
Урад Францыі прыняў рашэньне з 1 чэрвеня 2018 году падвысіць гэты падатак для людзей, якія атрымліваюць пэнсію большую за 1200 эўра за месяц і за кошт гэтай меры пазбавіць ад іншага падатку (на беспрацоўе) работнікаў прыватнай сфэры.
У выніку, павышэньне падатку, як адзначае Le Monde, мае закрануць 60% францускіх пэнсіянэраў (гэта 8 мільёнаў чалавек) і прынесьці ў бюджэт Францыі крыху больш за 20 мільярдаў эўра ў год.
Што тычыцца саміх пэнсіянэраў, то, напрыклад, для людзей, якія атрымліваюць «добрую» пэнсію (1750 эўра за месяц), страта складзе 357 эўра за год.