Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьцяй Алексіевіч сёньня будзе расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая. Відэатрансьляцыя — на нашым сайце

абноўлена

Расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая
Расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая

26 верасьня чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане расейская літаратарка Людміла Ўліцкая. Сустрэча адбудзецца а 19-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў.

Свабода будзе весьці наўпроставую відэтрансьляцыю з імпрэзы на сайце і ў сацыяльных сетках.

Людміла Ўліцкая — пісьменьніца і сцэнарыстка, аўтарка больш чым двух дзясяткаў раманаў, п’есаў і кінасцэнарыяў.

Яна ляўрэатка прэміі «Рускі Букер» за раман «Казус Кукоцкага», прэміі «Вялікая кніга» за раман «Даніэль Штайн, перакладчык», прэміі Грынцанэ Кавур за раман «Шчыра ваш, Шурык» (Італія), кавалер Ордэна Ганаровага Легіёну (Францыя) і г. д.

У 2007 годзе Людміла Ўліцкая заснавала Фонд у падтрымцы гуманітарных ініцыятываў.

Зьяўляецца крытыкам палітыкі расейскага кіраўніцтва на чале з Уладзімірам Пуціным, асудзіла анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў падзеі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG