Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За незаконны пераход мяжы Саакашвілі аштрафавалі на 130 даляраў


Міхэіл Саакашвілі прарываецца празь мяжу
Міхэіл Саакашвілі прарываецца празь мяжу

Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласьці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны лідэра партыі «Рух новых сіл» Міхэіла Саакашвілі і прымусіў выплаціць штраф — 3400 грыўняў (прыблізна 130 даляраў).

26 ліпеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства ў той час калі той знаходзіўся за мяжой.

Аднак 10 верасьня былы губэрнатар Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнт Грузіі — пры падтрымцы сотняў свае прыхільнікаў — перасек польска-ўкраінскую мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG