Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адкрываецца «алея» зь бюстамі Сталіна і Леніна


Бюст Сталіна на «Алеі Кіраўнікоў»
Бюст Сталіна на «Алеі Кіраўнікоў»

У Маскве ў пятніцу афіцыйна адкрываецца так званая «Алея Кіраўнікоў» зь бюстамі савецкіх правадыроў, уключаючы Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна. Мерапрыемства арганізуе Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, у цырымоніі ўдзельнічае міністар культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі.

У кампазыцыю, акрамя Леніна, Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Андропава і Чарненкі, уваходзіць прыжыцьцёвы бюст першага і адзінага прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.

У чэрвені сёлета з прычыны ўсталяваньня мэмарыяльнай дошкі Сталіну ў Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі шэрагі яе прафэсараў пакінуў адвакат Генры Рэзьнік. Кіраўнік савету правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў заклікаў дэмантаваць дошку.

Апошнімі гадамі ў Расеі расьце колькасьць людзей, якія пазытыўна ставяцца да Іосіфа Сталіна. Адкрываюцца музэі Сталіна, яму ставяць помнікі, знаходзяць палітычныя апраўданьні сталінскім рэпрэсіям, забываючы пра мільёны нявінных ахвяраў. Паводле нядаўняга апытаньня «Левада-цэнтру», Сталін ізноў узначаліў у Расеі рэйтынг самых выбітных людзей у сусьветнай гісторыі.

Паводле дадзеных Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, 62% расейцаў выступаюць «за паўсюднае ўвекавечаньне посьпехаў Сталіна» і прыкладна такая самая колькасьць апытаных (65%) катэгарычна супраць ўсталяваньня знакаў, якія паведамляюць пра яго «няўдачы і злачынствы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG