Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 верасьня — дзень рэакупацыі БНР


Куды ўвайшло чырвонае войска ў 1939-м годзе? Аб’ектывіст скажа, што на тэрыторыю Польскай Рэспублікі. Суб’ектывіст скажа — на акупаваную Польскай Рэспублікай частку БНР.

Усе ўдзельнікі дыскусіі пра значэньне даты 17 верасьня 1939 году для Беларусі ў маім разуменьні дзеляцца на дзьве асноўныя групы. Адны бачаць Беларусь у прасторы і часе як суб’ект, другія — як аб’ект.

Тое, што 17-га верасьня ўзьядналіся дзьве часткі беларусаў — гэта ўся го толькі ўзбочны эфэкт. У плянах Крамля беларусы мусілі зьнікнуць як этна-нацыянальная адметнасьць на мапе СССР. Незадоўга перад тым у 1937-м адбылася ноч расстраляных паэтаў. У 1938-39-ым нацыянальная інтэлектуальная эліта працягвалася зьнішчацца. А наперадзе былі вялікія пляны па расеезацыі ўсіх грамадзян СССР.

Куды ўвайшло чырвонае (чытай — крамлёўскае) войска ў 1939-м годзе? Аб’ектывіст скажа, што на тэрыторыю Польскай Рэспублікі. Суб’ектывіст скажа — на акупаваную Польскай Рэспублікай частку БНР.

«Дазвольце, — заявіць аб’ектывіст, — вось мапы, вось пагадненьні і дамовы, глядзіце, не было тады БНР!».

«Ну як жа, — парыруе суб’ектывіст, — вось дакумэнты пра стварэньне БНР, а дакумэнтаў пра самаліквідацыю БНР няма». Значыць у 1918-20 гадах Польшча і РСФСР акупавалі БНР.

«Але ж БНР не была прызнаная!».

Я малюю прыблізную схему дыскусіяў, якія назіраў ці ў якіх сам браў удзел. Фраза «але ж БНР не была прызнаная!» — ключавая, гэта момант ісьціны. Той самы падзел між суб’ектывістам і аб’ектывістам.

Для мяне Беларусь — суб’ект. І палітычны, і культурны суб’ект, які бярэ свой пачатак у Полацкай дзяржаве, разьвіваецца ў ВКЛ і як вішанька на торце трансфармуецца ў БНР. Тое, што суб’ект БНР не быў прызнаны вайскова больш моцнымі Польшчай і Расеяй, для мяне зусім не азначае што БНР не было. І што мы ня мусім яе шанаваць.

У Кіеве сёлета на вайсковым парадзе прайшлі пад адным з вайсковых сьцягоў УНР. І ніхто не пытаўся ці хто прызнаваў ці не прызнаваў УНР. Гэта прыклад суб’ектывізацыі ўласнай гісторыі. А аб’ектывісты глядзяць на сябе, на сваю гісторыю чужымі вачыма.

А 17 верасьня ніколі не будзе сапраўдным сьвятам. Аб’яднаньне пад рулямі стрэльбаў сьвятам быць ня можа.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG