Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без БТ і «Нарачанскага». Расейскія войскі ў Беларусі збудавалі цалкам аўтаномныя гарадкі


Ілюстрацыйнае фота

На барысаўскім і асіповіцкім палігонах расейскія войскі збудавалі аўтаномныя намётавыя гарадкі «з захаваньнем усіх элемэнтаў жыцьцезабесьпячэньня, што ёсьць у пунктах сталай дысьлякацыі», паведамляе Мінабароны РФ на сваім сайце пад рубрыкай «В стране».

Для прыблізна трох тысяч расейскіх вайскоўцаў у Беларусі ўзьвялі каля 100 сучасных вайсковых намётаў з душавымі, цырульнямі, сталоўкамі і хлебазаводамі.

Асобна адзначаецца, што «забясьпечваецца трансьляцыя расейскіх тэлевізійных каналаў» праз спадарожнікавыя антэны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG