Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барсэлёне сотні тысяч каталёнцаў выйшлі на штогадовую маніфэстацыю


Штогадовая маніфэстацыя ў Барсэлёне. 11 верасьня 2017 году

У панядзелак, 11 верасьня, сотні тысяч каталёнцаў выйшлі на вуліцы Барсэлёны для таго, каб адзначыць Дзень Каталёніі. 11 верасьня 1714 году ў Барсэлёну ўвайшлі войскі караля Гішпаніі Філіпа V — у той дзень Каталёнія страціла сваю незалежнасьць.

Цяперашняя маніфэстацыя прайшла напярэдадні рэфэрэндуму аб незалежнасьці, які прызначаны на 1 кастрычніка. Нягледзячы на гэта, дэманстрантаў у панядзелак было ня болей, чым у папярэднія гады. Незалежныя назіральнікі гавораць пра 300 тысяч маніфэстантаў, арганізатары шэсьця — пра мільён.

Гішпанскія ўлады заяўлялі пра намер перашкодзіць правядзеньню рэфэрэндуму. У канцы ліпеня Канстытуцыйны суд Гішпаніі прыняў пастанову аб незаконнасьці будучага волевыяўленьня выбарнікаў.

Аўтаномная вобласьць Каталёнія разьмешчана на паўночным усходзе Пірынэйскага паўвострава, яе насельніцтва — сем з паловай мільёнаў.

XS
SM
MD
LG