Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія забараніла Каталёніі праводзіць рэфэрэндум пра незалежнасьць. Каталёнія не пагадзілася


Сьцяг «Estelada», што сымбалізуе барацьбу за незалежнасьць Каталёніі, на мітынгу ў 2013 годзе
Сьцяг «Estelada», што сымбалізуе барацьбу за незалежнасьць Каталёніі, на мітынгу ў 2013 годзе

Канстытуцыйны суд Гішпаніі 7 верасьня забараніў праводзіць рэфэрэндум аб незалежнасьці аўтаномнай вобласьці Каталёнія пасьля звароту прэм’ер-міністра Гішпаніі Мар’яна Рахоя, перадае Reuters.

Нягледзячы на гэта, Каталёнія не адмаўляецца ад правядзеньня рэфэрэндуму, піша BBC. Празь некалькі гадзінаў па рашэньні Канстытуцыйнага суду парлямэнт Каталёніі ўхваліў прававую аснову пераходу да незалежнасьці ў выпадку перамогі «аддзяленьня» на рэфэрэндуме.

Днём раней парлямэнт Каталёніі ўхваліў правядзеньне рэфэрэндуму аб самавызначэньні — аддзяленьні ад Гішпаніі. Датай правядзеньня рэфэрэндуму называлася 1 кастрычніка.

Але такі рэфэрэндум супярэчыць Канстытуцыі Гішпаніі: яго правядзеньне было прызначанае бяз згоды Мадрыду. Яшчэ да рашэньня Канстытуцыйнага суду гішпанскі ўрад назваў абвяшчэньне рэфэрэндуму «канстытуцыйным і дэмакратычным дзікунствам» і абяцаў зрабіць усё, што магчыма ў межах закону, каб рэфэрэндум не адбыўся.

Генэральны пракурор Гішпаніі Хасэ Мануэль Маза заяўляў, што патрабаваў расьсьледаваньня таго, якія мерапрыемствы робяцца ў падрыхтоўцы да рэфэрэндуму, і пагражаў крымінальнай адказнасьцю каталёнскім парлямэнтарам, што галасавалі за рэфэрэндум.

Ці трэба Беларусі незалежная Каталёнія? Гурневіч супраць Дракахруста

Каталёнія спрабуе здабыць незалежнасьць ад Гішпаніі прынамсі з пачатку XX стагодзьдзя. Пры гішпанскім дыктатары Франка каталёнцы цярпелі прыцясьненьне і ў тым ліку здушэньне каталянскай мовы, пасьля ягонай сьмерці атрымалі шырокую аўтаномію, але не адмовіліся ад ідэі поўнай незалежнасьці.

У маштабным апытаньні 2014 году (апытвалі траціну аўтаноміі, больш за 2 млн чалавек) каля 80% каталёнцаў выказаліся за незалежнасьць). Тады хацелі правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці, але Канстытуцыйны суд Гішпаніі забараніў гэта — давялося абмежавацца апытаньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG