Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія гатовая «неадкладна» выйсьці са складу Гішпаніі ў выпадку падтрымкі на рэфэрэндуме


У Каталёніі апублікаваны законапраект аб рэфэрэндуме. Вынікі галасаваньня прапануецца лічыць больш значнымі, чым любую іншую прававую норму, якая ўступіць зь ім у супярэчнасьць.

Як паведамляе DW, каталёнскі ўрад гатовы «неадкладна» заявіць пра незалежнасьць ад Гішпаніі, калі за гэта выкажацца большасьць удзельнікаў прызначанага на 1 кастрычніка рэфэрэндуму.

Пра гэта заявіла на пасяджэньні мясцовага парлямэнта дэпутат ад кіруючай кааліцыі Каталёніі Габрыэла Сэра. Паводле законапраекту аб рэфэрэндуме, яго вынікі прапанавана лічыць юрыдычна больш значнымі, чым любую іншую нацыянальную прававую норму, якая ўступіць з ім у супярэчнасьць. Калі ж удзельнікі плебісцыту выкажуцца супраць аддзяленьня ад Гішпаніі, у рэгіёне павінны адбыцца выбары новага ўрада, гаворыцца ў дакумэнце.

На рэфэрэндуме ўдзельнікам прапануецца адказаць на пытаньне: «Ці хацелі б вы, каб Каталёнія была незалежнай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўленьня?»

Урад у Мадрыдзе выступае супраць правядзеньня галасаваньня.

XS
SM
MD
LG