Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты з Украіны не прыехалі ў Менск, бо баяцца ФСБ пасьля гісторыі з Паўлам Грыбам


Падчас круглага сталу. На фота (зьлева направа) кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў, дэпутат польскага Сэйму Міхал Каміньскі і старшыня АГП Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў Свабодзе, чаму ў Менск на круглы стол «Рэгіянальная бясьпека і вучэньні „Захад-2017“. Погляд зь Менску, Вільні, Варшавы і Кіева» не прыехалі прадстаўнікі Ўкраіны.

Пасьля завяршэньня сёньняшняй міжнароднай дыскусіі ў Менску, якую праводзіла Аб’яднаная грамадзянская партыя, Анатоль Лябедзька адказаў на пытаньне Свабоды, чаму ніхто не прыехаў на гэтую дыскусію з Украіны:

«Была дамоўленасьць з дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны Дзьмітрыем Тымчуком і вядомым палітолягам Юрый Бутусавым. Абодва яны зьбіраліся прыехаць у Менск і далі сваю згоду на паездку. Аднак пасьля гісторыі з грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам, які быў затрыманы ў Беларусі і перададзены расейцам, яны адмовіліся прыяжджаць у Менск, патлумачыўшы, што яны ня маюць гарантыі ўласнай бясьпекі».

28 жніўня сябра грамадзкай рады Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Ігар Грыб заявіў пра зьнікненьне свайго 19-гадовага сына Паўла Грыба, які 24 жніўня паехаў у Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся і меў кантакты толькі ў сацыяльных сетках. Дзяўчына, паводле Паўла, павінна была прыехаць на сустрэчу з Расеі.

Ігар Грыб дазнаўся, што ягоны сын у вышуку на падставе артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Расеі (тэрарыстычны акт), а ініцыятар вышуку — ФСБ РФ па Краснадарскім краі (горад Сочы).

7 верасьня МЗС Украіны даведалася, што Паўло Грыб знаходзіцца ў СІЗА № 5 расейскага гораду Краснадара. Якім чынам Грыб зь Беларусі трапіў у Расею, невядома.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст расейскаму боку ў сувязі зь беспадстаўным затрыманьнем Паўла Грыба 25 жніўня і ўтрыманьнем у СІЗА ў Краснадары. Украіна абвінаваціла Расею ў парушэньні міжнароднага права і назвала справу «палітычна матываванай».

Раман Бясьсьмертны: затрыманьне Паўла Грыба — сумесная спэцапэрацыя Беларусі і Расеі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG