Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан ня мае намеру зноў балятавацца ў прэзыдэнты ЗША


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Гілары Клінтан у нядзельным тэлеінтэрвію, прымеркаваным да выхаду яе мэмуараў пра леташнюю прэзыдэнцкую кампанію, выказала свае погляды на прычыны перамогі Дональда Трампа. Кніга называецца «What Happened?» («Што здарылася?»).

Ён па-майстэрску праэксплюатаваў незадаволенасьць мільёнаў людзей посьпехамі, якіх дамагліся меншасьці, адзначыла Клінтан. А на ўдакладняльнае пытаньне адказала, што мае на ўвазе мільёны белых амэрыканцаў.

Па словах Клінтан, Трамп робіць з маргінальных чалавеканенавісьніцкіх груп частку палітычнага мэйнстрыму і спрыяе захопу ўлады ў Рэспубліканскай партыі радыкаламі.

Клінтан прызналася, што прысутнічала на цырымоніі інаўгурацыі Трампа толькі з павагі да традыцыі і ахарактарызавала інаўгурацыйную прамову новага прэзыдэнта як заклік да белых расістаў.

Кандыдат Дэмакратычнай партыі на выбарах 2016 году, Гілары Клінтан заявіла, што ня мае намеру зноў балятавацца ў прэзыдэнты, але гэта ня значыць, што яна сыходзіць з палітыкі, паколькі сёньня, па яе словах, «на карту ў літаральным сэнсе слова пастаўленая будучыня Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG