Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнацкае расьсьледаваньне: Трамп-малодшы быў адкрыты для інфармацыі пра Клінтан


Дональд Трамп-малодшы
Дональд Трамп-малодшы

Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп-малодшы паведаміў супрацоўнікам Сэнату, што падчас прэзыдэнцкай кампаніі ён быў адкрыты для атрыманьня інфармацыі аб «прыдатнасьці, характары або кваліфікацыі» Гілары Клінтан. І таму пагадзіўся сустрэцца з расейскім адвакатам Натальяй Весяльніцкай летась. Пра гэта ён заявіў ва ўступным слове перад супрацоўнікамі Юрыдычнага камітэту Сэнату, якія праводзілі зь ім гутарку ў прыватным парадку.

У заяве асноўная ўвага была ўдзелена сустрэчы ў 2016 годзе ў Tramp Tower з удзелам Трампа-малодшага, расейскай юрысткі і іншых асобаў. Трамп-малодшы таксама паведаміў, што ні ён, ні хто-небудзь, каго ён ведае, не ўступалі ў змову ні зь якім замежным урадам.

Старэйшы сын прэзыдэнта Дональда Трампа прыбыў на Капітолій для асабістай размовы з супрацоўнікамі Сэнату, якія расьсьледуюць умяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Чакаецца, што Дональд Трамп-малодшы будзе дапытаны супрацоўнікамі Юрыдычнага камітэту Сэната на працягу некалькіх бліжэйшых гадзін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG