Пра гэта паведамляе агенцтва РИА-Новости.
Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня падчас плянавых танкавых стрэльбаў.
«Адзін са снарадаў адхіліўся ад траекторыі пасьля дотыку зь зямлёй (рыкашэту) і выбухнуў у непасрэднай блізкасьці ад хованкі, у якой знаходзіліся шэсьць вайскоўцаў групы інжынэрнага забесьпячэньня», — гаворыцца ў паведамленьні. Ўсіх пацярпелых апэратыўна даставілі ў бальніцы, ім аказваецца дапамога. На месцы здарэньня працуе камісія Заходняй ваеннай акругі.