Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна праводзіць новыя вайсковыя вучэньні за 70 кілямэтраў ад Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У вучэньнях на палігоне «Ганчароўскае» ў Чарнігаўскай вобласьці, што пачаліся сёньня пад апэратыўным камандаваньнем штабу сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны «Поўнач», на першым этапе возьмуць удзел больш як 1000 рэзэрвістаў, якія ўжо адслужылі год па мабілізацыі і маюць досьвед вядзеньня баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

«Асноўнай мэтай правядзеньня вучэньняў рэзэрвістаў ёсьць аднаўленьне навыкаў асабістага складу апэратыўнага рэзэрву да дзеяньняў у складзе падразьдзяленьняў і падрыхтоўка да выкананьня адпаведных задач», — сказалі Свабодзе ў прэсавай службе апэратыўнага камандаваньня «Поўнач».

Суразмоўца падкрэсьліў, што ў часе вучэньняў будуць адпрацоўвацца ўсе элемэнты баявой падрыхтоўкі. А самі манэўры зоймуць месяц — фактычна да завяршэньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

Папярэднія вайсковыя вучэньні сухапутных войскаў Украіны на палігоне «Ганчароўскае» праходзілі з 29 жніўня да 1 верасьня. Камандаваньне «Поўнач» — апэратыўнае аб’яднаньне сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны, якое дзейнічае на тэрыторыі Жытомірскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласьцей і Кіева.

Паралельна, ад пачатку верасьня, ва Ўкраіне ў рамках апэратыўнай падрыхтоўкі Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў пры ўдзеле памежных войскаў працягваюцца двухступенныя камандна-штабныя вучэньні органаў кіраваньня і падразьдзяленьняў органаў аховы дзяржаўнай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG