Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія і амэрыканскія самалёты праляцяць над Расеяй і Беларусьсю перад «Захадам-2017»


Ілюстрацыйнае фота

З 4 па 8 верасьня ў межах Дамовы пра адкрытае неба місіі ЗША і Ўкраіны правядуць назіральны палёт над Беларусьсю і Ўкраінай, каб пракантраляваць дзейнасьць вайскоўцаў напярэдадні беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

На самі жа вучэньні, што пройдуць 14–20 верасьня, прыбудзе 80 назіральнікаў, у тым ліку з краінаў NATO. Шэраг краінаў NATO — у тым ліку суседзі Беларусі — выказвалі занепакоенасьць вучэньнямі: гучалі засьцярогі, што Расея можа ня вывесьці войскі і скарыстацца Беларусьсю як пляцдармам для агрэсіі супраць іншых краінаў. Групу беларускіх незалежных назіральнікаў вырашылі да вучэньняў не дапускаць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG