Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тымчук: Расея рыхтуе вайсковыя вучэньні ў Луганскай і Данецкай вобласьці падчас «Захаду-2017»


Дзьмітрый Цімчук.

Пад кіраўніцтвам у Расеі ў асобных раёнах Луганскай і Данецкай вобласьці рыхтуюцца камандна-штабныя вучэньні, заплянаваныя на верасень 2017 году.

Пра гэта напісаў у Facebook кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў», Дзьмітрый Тымчук. Яго цытуе ўкраінскі «5 канал».

«Пад кіраўніцтвам начальніка штабу — першага намесьніка камандуючага 8 войска Паўднёвай вайсковай акругі ВС РФ генэрал-маёра А.Цэкава і групы афіцэраў штаба 8 арміі ў „1 армейскім корпусе ДНР“ і „2 армейскім корпусе ЛНР“ ажыцьцяўляецца падрыхтоўка да правядзеньня камандна-штабных вучэньняў, заплянаваных на верасень гэтага году. У гэтай сувязі на тэрыторыі, кантраляванай „ЛДНР“, „ваеннымі камісарыятамі“ пачата праца па ўдакладненьні сьпісаў прыпісаных ваеннаабавязаных і тэхнікі», — напісаў Тымчук.

Пры гэтым, паводле Тымчука, характэрнай рысай гэтых камандна-штабных вучэньняў зьяўляецца адзіны апэратыўны фон і часовыя інтэрвалы, якія цалкам супадаюць з задумай сумесных стратэгічных вучэньняў Расеі і Беларусі, афіцыйна заплянаваных у пэрыяд з 14 па 20 верасьня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG