Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы энэргаблёк БелАЭС увядуць у эксплюатацыю ў сьнежні 2019 году


Беларуская АЭС

Першы энэргаблёк БелАЭС увядуць у эксплюатацыю ў сьнежні 2019 году. Пра гэта 27 жніўня ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ заявіў галоўны інжынэр атамнай станцыі ў Астраўцы Анатоль Бондар.

— Тэрмін — сьнежань 2019 году. Павінна быць поўная гатоўнасьць, — заявіў Бондар.

Другі энэргаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2020 годзе. Галоўны інжынэр станцыі паведаміў, што не сумняецца ў яе бясьпецы.

— Мы распрацавалі справаздачу па стрэс-тэстах, на аснове якога рэгулятар Дзяржатамнагляд рыхтуе нацыянальную справаздачу. Мы ня будзем яе хаваць. Яна пройдзе экспэртызу нашых спэцыялістаў, і няхай глядзяць экспэрты Эўразьвязу, — сказаў Бондар. — Аналіз нашага праекту паказаў, што ён вельмі добра абаронены ад аварыйных падзеяў, прыродных катаклізмаў: паводак, землятрусаў. Экспэрты прызналі, што праект нават не патрабуе карэкціроўкі ў тым выглядзе, у якім ён выйшаў.

Беларуская АЭС будуецца паводле тыпавога расейскага праекту АЭС-2006 новага пакаленьня «3+» паблізу Астраўца (Гарадзенская вобласьць).

Гісторыя будаўніцтва Беларускай АЭС у 10 фактах

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG