Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі: праект захоўваньня радыеактыўных адходаў Беларускай АЭС не прайшоў экспэртызы


Беларуская АЭС

Беларуская антыядзерная кампанія выступіла з заявай наконт пэрспэктывы захоўваньня радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Беларусі.

У заяве выказана занепакоенасьць нядаўняй заявай Міністэрства энэргетыкі пра меркаванае збудаваньне «магутнасьцяў па перапрацоўцы, часовым захоўваньні і нават захаваньні радыеактыўных адходаў Беларускай АЭС».

«Мы нагадваем Міністэрству энэргетыкі Рэспублікі Беларусь, што праекты падобных збудаваньняў, паколькі яны ўяўляюць высокую экалягічную небясьпеку, павінны ў адпаведнасьці з Орхускай канвэнцыяй і канвэнцыяй ААН праходзіць працэдуру ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе і абмяркоўвацца з грамадзкасьцю. На жаль, у паведамленьні Мінэнэрга нічога пра гэта не гаворыцца. Адсутнічае і інфармацыя аб тым, якая тэхналёгія разглядаецца для перапрацоўкі, захоўваньня і захаваньня радыеактыўных адходаў, якая арганізацыя выступае распрацоўнікам канцэптуальнага праекту пункту захоўваньня радыеактыўных адходаў. Няма інфармацыі пра месца разьмяшчэньня гэтага пункту, у той час як інфармацыя аб дасьледаваньнях, якія вядуцца для яго збудаваньня, сьведчыць пра тое, што вядуцца ў тым ліку дасьледаваньні пляцовак для разьмяшчэньня гэтага пункту», — гаворыцца ў заяве Антыядзернай кампаніі.

10 ліпеня Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь разьмясьціла на сваім сайце інфармацыю «Аб навуковым суправаджэньні будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», дзе гаворыцца ў тым ліку і пра захоўваньне радыеактыўных адходаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG