Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія штурмавікі адпрацоўваюць пасадку на шашы Менск—Магілёў


Самалёт АН-26, ілюстрацыйнае фота

На трасе Менск-Магілёў ў адпаведнасьці з плянам падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад-2017» пад кіраўніцтвам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі праводзіцца апэратыўна-тактычнае вучэньне з авіяцыяй.

Дзеля гэтага перакрыты адзін з участкаў шашы М4 Менск-Магілёў, абапал трасы абсталяваны камандны пункт, знаходзіцца вялікая колькасць беларускіх і расейскіх афіцэраў.

Акрэдатаваныя відэапэратары вядуць наўпроставую трансьляцыю ў сацыяльных сетках.

Згодна з замыслам вучэньня, заплянавана перадыслякацыя самалётаў і верталётаў паветрана-касьмічных сілаў узброеных сілаў Расеі на ваенныя аэрадромы Беларусі.

Першым на імправізаваны аэрадром прызямліўся беларускі транспартнік АН-26, чакаецца адпрацоўка пасадкі вэрталётамі і расейскімі ваеннымі штурмавікамі СУ-25.

Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, падчас вучэньня будзе ўдасканалена ўзгодненасьць рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны па арганізацыі бясьпекі саюзнай дзяржавы, практычная падрыхтоўка авіяцыі, выкананьне вучэбна-баявых задачаў на палігонах узброеных сілаў Беларусі з пасадкай на аэрадромны ўчастак шашы М4.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG