Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучэньні «Захад-2017» могуць быць выкарыстаныя для канцэнтрацыі сілаў на мяжы


Амбасадар Латвіі ў NATO Індуліс Берзіньш у праграме «Дзейныя асобы» на латвійскім радыё LR-4 выказаў, сярод іншага, стаўленьне да маючых адбыцца ў верасьні сумесных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017».

Пра колькасьць вайскоўцаў

«Вялікая колькасьць вайскоўцаў, якая ўзьнікла ў заходняй прэсе — да 100 000 удзельнікаў — гэта падлікі па колькасьці вагонаў, замоўленых Міністэрствам абароны Расеі. Сама Расея называе лічбу 13 000, таму што гэта сакральны лік. Калі салдатаў болей, тады трэба запрашаць прадстаўнікоў АБСЭ. А калі ты бярэш 100 000 салдат, расьсякаеш гэтае войска на маленькія кавалачкі і кажаш, што ў адзін дзень удзельнічаюць ня больш за 10 000, а ў другі — іншыя 10 000, то і запрашаць нікога не спатрэбіцца».

Пра небясьпеку вучэньняў

«Падобныя вучэньні могуць быць выкарыстаныя для канцэнтрацыі сілаў на мяжы: ідуць вучэньні, а прывозяцца рэальныя войскі, якім у канцы манэўраў ставяць рэальныя задачы. Гэта значыць, адбываецца прыхаваная перадысьлякацыя войскаў для наступнага нападу. Я чуў, што нават прадстаўнікі Беларусі хвалююцца з нагоды гэтых вучэньняў: маўляў, расейцы прыедуць, а колькі іх зьедзе? Але менавіта гэтым разам у NATO няма ніякай інфармацыі, што нешта страшнае можа адбыцца. Тым больш што Беларусь, а затым і Расея запрасілі нашых назіральнікаў. Мы гэта толькі вітаем, гэта толькі падвышае ўзровень даверу».

Напярэдадні палітоляг Уладзімер Падгол сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што галоўная небясьпека сёлетніх манэўраў — у магчымым задзейнічаньні стратэгічных расейскіх бамбавікоў, якія здольныя несьці ядзерную зброю. Аднак Масква дагэтуль не паведаміла, ці зьбіраецца накіроўваць на вучэньні «Захад-2017» самалёты ТУ-160 і ТУ-195М.

XS
SM
MD
LG