Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ІТ-гіганта Apple асудзіў расізм у ЗША, пакрытыкаваў Трампа


Тым Кук
Тым Кук

Кіраўнік самай дарагой у сьвеце кампаніі Apple асудзіў расавую нянавісьць у ЗША, пакрытыкаваўшы рэакцыю прэзыдэнта Дональда Трампа на вулічныя сутыкненьні у Шарлотсьвілі 12 жніўня.

У электронным лісьце да звыш чым 100 тысячаў супрацоўнікаў тэхналягічнага гіганта, тэкст якога прыводзіць выданьне Buzzfeed News, Тым Кук назваў нянавісьць «ракам», дадаўшы, «тое, што адбылося ў Шарлотсьвілі, ня мусіць мець месца ў нашай краіне».

«Гаворка ідзе не пра левых ці правых, кансэрватараў або лібэралаў. Ідзецца аб чалавечай прыстойнасьці і маральнасьці», — напісаў Кук.

Ён таксама крытыкаваў рэакцыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на трагічныя падзеі ў Шарлотсьвілі, заявіўшы аб недапушчальнасьці «маральнай эквівалентнасьці паміж белымі расістамі і нацыстамі ды тымі, хто выступае супраць іх, адстойваючы правы чалавека».

«Мы ўжо бачылі жах перавагаў белай расы і расісцкага гвалту. Гэта маральная праблема і абраза для Амэрыкі», — напісаў Тым Кук.

12 жніўня ў горадзе Шарлотсьвіль, штат Вірджынія, адбыліся сутыкненьні паміж ультраправымі актывістамі і іхнымі супернікамі. Адзін чалавек загінуў, больш за 30 пацярпелі. Трамп першапачаткова асудзіў гвалт, як ён выказаўся, «з многіх бакоў», што выклікала крытыку ў яго адрас.

Учора стала вядома, што Трамп распусьціў дзьве кансультатыўныя рады ў пытаньнях прадпрымальніцтва пры Белым доме, шэраг чальцоў якіх (уключна з прадстаўнікамі тэхналягічных кампаніяў) асудзіў ягоныя выказваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG