Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Марыя Мартысевіч: «Я лічу, што ва ўсім сьвеце знойдуцца 500 чалавек, якія чытаюць літаратуру па-беларуску». Размова пра выдавецкі праект «Амэрыканка», які будзе прысьвечаны шляхетнай справе выдаваньня перакладной літаратуры.

Топ-5 кніг выдаўца Андрэя Янушкевіча на гэтае лета. Якую кнігу ўзяць з сабою ў адпачынак? Беларускія незалежныя выдавецтвы прапануюць свае новыя выданьні, пра якія мы раскажам сваім чытачам цягам чэрвеня. Сёньня рэкамэндацыі выдаўца Андрэя Янушкевіча.

«Імчалі танкі па праспэкце». Саўка ды Грышка пра танк, слуп і парад у Менску

Богдан супраць Квяткоўскага: мапа БНР на бутэльцы піва — за і супраць. Ці карэктна дэманстраваць у публічным дыскурсе мапы зь межамі, адрознымі ад існых? Ці ёсьць аргумэнтам прыклад суседзяў? Хто ў Беларусі за вяртаньне Беластоку, Вільні і Смаленску?

Краіна азбэсту. 8 цытатаў з кнігі польскага аўтара пра Беларусь. Беларусь і беларусы вачыма польскага пісьменьніка Артура Зыгмунтовіча. Заўвагі літаратара пра Беларусь у інтэрвію Свабодзе і цытаты зь ягонай новай кнігі «Па Беларусі на ровары, цягніком і самалётам, альбо Апошнія магікане, якія размаўляюць па-польску».

Вірус «Пеця»: што ён нарабіў у Расеі і Ўкраіне, каму ён пагражае ў Беларусі і як ад яго абараніцца. Чарговы кампутарны вірус-шыфравальнік пачаў шырока распаўсюджвацца па краінах-суседзях Беларусі 27 чэрвеня.Вірус Petya пасьпеў сур’ёзна нашкодзіць украінскім і расейскім кампаніям і карыстальнікам, пачынае прабірацца ў Беларусь.

Трохкніжжа: Цыцкі Цыцэрона, канібалы ў Кітаі, цудоўная выспа Туле. Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч расказвае пра тры нядаўна прачытаныя кнігі.

Чаму бусел стаў абранай птушкай беларусаў? Культ бусла працягваецца і нават становіцца модным. Чаму? Пра прычыны абранасьці на ролю асаблівага ўлюбёнца менавіта бусла расказвае доктар філялягічных навук, этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.

«Не старэйшая за 40, ня больш за 48-ы памер». Заснавальніца і кіраўніца праекту «Гендэрны маршрут» Ірына Саламаціна, тэлевядучая і паэтка Валярына Кустава і суўладальніца брэнду жаночага адзеньня Krasa Ганна Кулакова ў перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваюць дыскрымінацыю паводле ўзросту і вонкавых дадзеных.

Наста Кудасава: «Я не магу не пісаць». Зь ляўрэаткай прэміі «Кніга году», заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам, мы гутарым у сядзібе Радыё Свабода ў Празе, на сонцы і пад дажджом.

Як кайзэраўскія салдаты малявалі Беларусь і беларусаў. У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адкрылася выстава малюнкаў і гравюраў, зробленых у Беларусі падчас Першай сусьветнай вайны. Унікальнасьць выставы ў тым, хто менавіта маляваў разбураныя беларускія гарады, мястэчкі ды іх жыхароў.

Ірына Дубянецкая: Наш пераклад Бібліі — для ўсіх беларусаў. Пасьля Скарыны на сьвет зьявіліся тры поўныя пераклады Бібліі на сучасную беларускую мову — Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі і айца Ўладыслава Чарняўскага. Навошта спатрэбіўся чацьвёрты, над якім з 2012 году працуе група энтузіястаў? Расказвае іныцыятарка праекту доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая.

Год пасьля дэнамінацыі. Як зьмяніўся курс новага рубля, на колькі вырасьлі цэны і іншыя цікавыя факты.

ТОП-10 крыніц Беларусі з гаючай вадой. Дзе бруіць крыніца з-пад капытоў лася? Якую беларускую крыніцу ведалі на Тыбэце? Дзе шукаць беларускія Лазенкі? Дзе ў Беларусі адкрыўся першы прыватны санаторый? У чаканьні летняе сьпёкі разам з нашай аўтаркай Янай Шыдлоўскай шукаем гаючую ваду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG