Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача Пэнтагону: Крэмль лічыць, што ЗША імкнуцца да зьмены рэжыму ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс у Пэнтагоне
Ілюстрацыйнае фота. Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс у Пэнтагоне

Агенцтва ў пытаньнях вайсковай выведкі Міністэрства абароны ЗША апублікавала 28 чэрвеня справаздачу, у якой сьцьвярджае: расейскі лідэр Уладзімір Пуцін і ягонае асяродзьдзе лічаць, што Злучаныя Штаты імкнуцца да зьмены рэжыму ў Расеі.

Як гаворыцца ў дакладзе, Масква мае «глыбокі і пастаянны недавер да намаганьняў ЗША, накіраваных на прасоўваньне дэмакратыі ва ўсім сьвеце, якую яна ўспрымае як амэрыканскую кампанію ў распаўсюджваньні адзінага набору глябальных каштоўнасьцяў».

«Масква перажывае, што спробы ЗША дыктаваць набор прымальных міжнародных нормаў пагражаюць асновам улады Крамля, санкцыянуючы замежнае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Расеі», — паказваюць аўтары справаздачы і дадаюць, што гэтыя перакананьні расейскіх уладаў «яшчэ больш узмацняюцца падзеямі ва Ўкраіне».

Экспэрты абароннага ведамства ЗША адзначаюць, што ўрад прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна абвінавачвае Злучаныя Штаты ў тым, што яны падтрымалі ва Ўкраіне народнае паўстаньне, наступствам якога стала адхіленьне ад улады ў 2014 годзе прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG