Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт абвінаваціў МЗС РФ у залішняй адкрытасьці


Ілюстрацыйнае фота. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў (зьлева) і дзяржсакратар Рэкс Тылерсан
Ілюстрацыйнае фота. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў (зьлева) і дзяржсакратар Рэкс Тылерсан

У Вашынгтоне адмовіліся раскрыць падрабязнасьці размовы Тылерсана і Лаўрова.

Прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт пракамэнтавала публікацыю расшыфроўкі тэлефоннай размовы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара Рэкса Тылерсана, апублікаваную на афіцыйным сайце МЗС РФ.

Яна заявіла, што расейскі бок часта раскрывае не прызначаную для шырокай грамадзкасьці інфармацыю і «мае тэндэнцыю часам скажона тлумачыць рэчы». Пры гэтым, адказваючы на пытаньне аб тым, ці папярэджваў Тылерсан Лаўрова, што ЗША выявілі магчымую падрыхтоўку да хімічнай атакі ў Сырыі, прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту заявіла, што Тылерсан не выдае расшыфроўкі сваіх размоваў, і што яна ня будзе камэнтаваць прадстаўленую расейскім бокам вэрсію размовы.

«Дзяржсакратар Тылерсан заўсёды дакладна тлумачыць расейскаму (баку) пазыцыю ЗША ў тым ці іншым пытаньні, — сказала Наўэрт. — Ён аддае перавагу выконваць большую частку сваёй дыпляматычнай працы ў закрытым фармаце, з дапамогай такіх гутарак, бо лічыць гэта найбольш эфэктыўным фарматам».

Камэнтуючы заяву пасла ЗША ў ААН Нікі Гэйлі пра тое, што Іран, Расея і ўрад Сырыі будуць несьці адказнасьць у выпадку прымяненьня хімічнай зброі ў Сырыі, Наўэрт адзначыла, што ў 2015 годзе, калі Сырыя знаходзілася на мяжы каляпсу, менавіта Расея ўмяшалася ў канфлікт у краіне.

«Расея прыйшла (на дапамогу рэжыму Асада), дапамагла ўзмацніць сырыйскія сілы, і гэта прывяло да сьмерцяў, спусташэньня і разрухі, якія мы назіраем з тых часоў», — заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG