Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: Пуцін стварае непрыемнасьці за мяжой


Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс

Кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэтыс падчас лекцыі ў нямецкім унівэрсытэце абвінаваціў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў стварэньне «непрыемнасьцяў за мяжой»

Аднак, паводле амэрыканскага міністра, гэтая практыка наўрад ці дапаможа народу Расеі палепшыць свой дабрабыт і зноў здабыць надзею.

Гэтыя словы Мэтыса цытуе Бі-бі-сі. Міністар абароны ЗША робіць ужо чацьвёрты афіцыйны візыт у Эўропу з моманту прызначэньня міністрам. Падчас сваёй лекцыі Джэймс Мэтыс заявіў, што Вашынгтон зацьвердзіў праграму падтрымкі апэрацыяў NATO па ўмацаваньні ўсходніх межаў альянсу да 2020 году.

Фінансаваньне ініцыятывы European Reassurance Initiative, якая зʼявілася неўзабаве пасьля анэксіі Расеяй Крыму, таксама павялічанае з 3.4 мільярдаў летась да 4.8 мільярдаў даляраў сёлета, адзначыў Мэтыс.

«Судзіць аб Амэрыцы па такіх дзеяньнях — лепш, чым па любых газэтных загалоўках» — заявіў кіраўнік Пэнтагону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG