Пра гэта паведаміў у сераду кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Краснадары з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Зыгмарам Габрыэлем.
«Мы зыходзім з таго, што кантакт адбудзецца, паколькі два прэзыдэнты будуць у адзін час у адным горадзе, у адным будынку. І будзе няправільна, калі яны ня змогуць перагаварыць, прычым перагаварыць па многіх пытаньнях» — сказаў Лаўроў.
У сваю чаргу, нямецкі міністар замежных справаў Зыгмар Габрыэль заявіў, што Нямеччына станоўча ставіцца да таго, што ў ліпені на палях саміту G20 ў Гамбургу можа адбыцца сустрэча расейскага і амэрыканскага лідэраў. «Фэдэральны ўрад і я віталі бы сустрэчу прэзыдэнтаў Расеі і ЗША ў рамках саміту G20» — сказаў ён.
Саміт G20 адбудзецца ў Гамбургу 7-8 ліпеня.