Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На талацэ ў Курапатах пазначаць «Дарогу сьмерці»


Курапаты
Курапаты

У нядзелю, 25 чэрвеня, адбудзецца заключная зь летніх талокаў у Курапатах, прысьвечаных пазначэньню на мясцовасьці абʼектаў гістарычнай тапаграфіі.

Падчас талакі плянуецца завяршыць пазначэньне палявога ўчастку «Дарогі сьмерці» ў полі на ўсход ад урочышча, а таксама двух месцаў, дзе раней знаходзіліся абʼекты аховы расстрэльнага палігону.

На папярэдніх талоках валянтэры пазначалі створ варотаў у плоце, які абгароджваў расстрэльны палігон. Праз гэтыя вароты ў курапацкі лес заяжджалі машыны НКВД зь вязьнямі. Таксама пасадзілі кветкі на двух месцах расстрэлаў — каля пахаваньня з трыма вядомымі ахвярамі і каля самага вялікага пахаваньня ва ўрочышчы.

Талокі ў народным мэмарыяле памяці ахвяраў сталінізму праводзяць супольна грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і «Малады фронт», далучаюцца ўсе ахвочыя.

Збор на Курапацкай Галгофе а 12:00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG