Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп можа дапамагчы прынесьці мір ва Ўкраіну, — Парашэнка


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (Зьлева) падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (Зьлева) падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прынесьці мір ва Ўкраіну, — пра гэта са спасылкай на інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Fox News паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Сёньня вельмі ўнікальны дзень ва ўкраінска-амэрыканскіх дачыненьнях. Гэта была мая першая сустрэча з прэзыдэнтам ЗША. І я ўбачыў сапраўднага лідэра... Я абсалютна ўпэўнены, што прэзыдэнт Трамп як сапраўдны харызматычны лідэр можа дапамагчы прынесьці мір на нашу зямлю», — сказаў для Fox News падчас свайго візыту ў Вашынгтон Пятро Парашэнка.

Прэзыдэнт таксама паўтарыў, што ўкраінская дэлегацыя атрымала пераканаўчае пацьвярджэньне, што ЗША падтрымліваюць незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

«Мы задаволеныя ўсёабдымнай падтрымкай з боку ЗША, якую прадэманстравалі прэзыдэнт Трамп і віцэ-прэзыдэнт Пэнс», — дадаў Парашэнка.

Ён паведаміў, што падчас перамоваў абмяркоўваліся два блёкі пытаньняў: пра мірнае ўрэгуляваньне і рэформы ва Ўкраіне.

«Мы гаворым пра эфэктыўнае ўзаемадзеяньне ва ўкараненьні рэформаў у эканамічнай сфэры — ад паставак вугалю з Пэнсільваніі ўкраінскім электрастанцыям да звадкаванага газу зь Люізіяны для ўкраінскай газатранспартнай сыстэмы і супрацоўніцтва ў сфэры атамнай энэргетыкі», — сказаў Парашэнка.

Пятро Парашэнка знаходзіцца з рабочым візытам у Вашынгтоне, падчас якога ён сустракаўся з прэзыдэнтам і віцэ-прэзыдэнтам ЗША, дзяржаўным сакратаром, міністрамі абароны і энэргетыкі, а таксама кіраўнікамі Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку. Як ацаніў гэтыя сустрэчы раней Пятро Парашэнка, яны паказалі высокі ўзровень падтрымкі Ўкраіны з боку ЗША. У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў пра добрыя дыскусіі і значны прагрэс падчас сустрэчы з Парашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG