Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка падсумаваў у Фэйсбуку вынікі свайго візыту ў ЗША. Відэа


Прэзыдэнт Украіны падсумаваў сваю сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША і прадстаўнікамі амэрыканскай адміністрацыі.

«Вельмі важна, што сёньня, якраз, калі спаўняецца роўна тры гады — бо якраз 20 чэрвеня я абвясьціў рэжым прыпыненьня вагню і прэзэнтаваў свой мірны плян, які стаў асновай Менскіх дамоўленасьцяў, ЗША пацьвердзілі сваю адданасьць менскім пагадненьням і ўпэўнены, што мы павінны патрабаваць ад Расеі поўнай імплемэнтацыі Менскіх дамоўленасьцяў, прычым бясьпечны пакет, які заключаецца ў тым, што павінен быць прыпынены вагонь, адведеная расейскай артылерыя, танкі, сыстэма залпавага агню, забясьпечаны бесперашкодны доступ спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ на ўсю тэрыторю, уключна з мяжой, і мы дэталёва абгаварылі крокі, якія зараз будуць зробленыя, напярэдадні візыту прэзыдэнта Трампа у Эўропу».

Акрамя таго, было абгаворанае супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічным накірунку, прэыздэнт ЗША даў дакладныя даручэньні, каб у гэтым напрамку Ўкраіна і ЗША пашырылі супрацоўніцтва, сказаў Парашэнка.

​Перад гэтым Парашэнка правёў сустрэчу з міністрам энэргетыкі ЗША Рыкам.

У часе перамоваў закраналіся тэмы эканамічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энэргетыкі, у нафтагазавай сфэры, у справе купляньня амэрыканскага вугалю з Пэнсыльваніі. Пятро Парашэнка адзначыў падтрымку Амэрыкай украінскіх рэформаў ва ўсіх сэктарах, у тым ліку і энэргетычным.

Парашэнка перадаў віцэ-прэзыдэнту ЗША ліст ад сваякоў палонных, якія «незаконна знаходзяцца ў турмах на акупаваных тэрыторыях і ў РФ», і атрымаў запэўніваньні, што адміністрацыя ЗША прыкладзе намаганьні ў дапамозе высілкам украінцаў «вярнуць нашых хлопцаў і дзяўчат дадому».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG