Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральніка зь Беларусі зьбілі пасьля «КіеўПрайду»


Ukraine -- LGBT rally, Gay-Pride Supporters March, Kyiv, 18Jun2017
Ukraine -- LGBT rally, Gay-Pride Supporters March, Kyiv, 18Jun2017

На актывіста ініцыятывы #ControlBY, які ў групе назіральнікаў ажыцьцяўляў маніторынг «Маршу роўнасьці», што прайшоў у Кіеве 18 чэрвеня ў межах «КіеўПрайду-2017», напалі праціўнікі ЛГБТ-супольнасьці.

Пра гэта распавядае Праваабарончы цэнтар «Вясна». Пасьля завяршэньня шэсьця нацыяналісты распачалі «паляваньне» на ЛГБТ-актывістаў, таму назіральнікі вырашылі суправаджаць удзельнікаў акцыі. Група грамадзянскага кантролю, у якой быў Кірыл Кажэнаў, ехала разам зь імі на мэтро. Інцыдэнт здарыўся ў пераходзе станцыі мэтро «Паштовая плошча» на шляху ў штаб каардынатараў маніторынгу.

«Мяне схапілі за валасы, павярнулі, потым — за шыю, і, неяк націснуўшы, кінулі ўніз — я праехаў па прыступках. Потым білі. Раз трапілі ў галаву, некалькі разоў у руку, у плячо і ў бок, апошні ўдар быў у шыю. Потым зьбеглі», — кажа Кірыл.

Кірыл спадзяецца, што кіеўскія праваахоўнікі знойдуць людзей, якія на яго напалі. Ён лічыць, што дзеяньні супрацоўнікаў паліцыі былі апэратыўнымі.

У Кіеве 18 чэрвеня прайшоў Марш роўнасьці «КіеўПрайд-2017». Паводле розных ацэнак, у ім узялі ўдзел ад 3 да 5 тысяч чалавек.

Падчас гей-параду прадстаўнікі «Правага сэктару» спрабавалі адабраць у беларуса бел-чырвона-белы сьцяг.

Мерапрыемства ахоўвалася на самым высокім узроўні — уся паліцыя Кіева была мабілізаваная, каб гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў.

Амбасадары Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Даніі, Італіі, Канады, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Нарвэгіі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Швэйцарыі і Швэцыі перад прайдам зрабілі супольную заяву ў падтрымку акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG