Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праходзіць гей-прайд


18 чэрвеня ў Кіеве праходзіць Марш роўнасьці, перад пачаткам якога праціўнікі акцыі, каля сотні прадстаўнікоў пераважна нацыяналістычных арганізацый, недалёка ад Парка імя Тараса Шаўчэнкі, утварылі «ланцуг», бесьперапынна рухаючыся па пешаходным пераходзе.

Марш роўнасьці праводзіцца ў межах фэстывалю «Кіеў-прайд» у падтрымку ЛГТБ. Мяркуецца, што ў Маршы возьмуць удзел каля 5 тысяч чалавек.

Як паведамілі ва ўпраўленьні Нацпаліцыі Кіева, на месцы правядзеньня мерапрыемства ўстаноўлены фільтрацыйныя пункты, дзяжураць кінолягі і конная паліцыя.

«У некалькіх маладых людзей падчас праверкі праваахоўнікі знайшлі балаклавы і газавыя балёнчыкі», — паведамілі ў паліцыі, не ўказаўшы зрэшты, быў хтосьці затрыманы.

Разам з тым кіраўнік АУН Мікалай Каханоўскі на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра затрыманьне некалькіх чалавек на акцыі праціўнікаў Марша роўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG