Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь рэзка зьнізіла экспартныя мыты на калійныя ўгнаеньні


Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, экспартныя мыты на калійныя ўгнаеньні зьмяншаюцца з 55 эўра да 20 эўра на тону (у 2,75 раза). Указ ужо набыў сілу задняй датай, ад 1 красавіка 2017 году.

Савету Міністраў, адпаведна ўказу, давядзецца ўдакладняць паказьнікі бюджэту на 2017 год — той разьлічваўся пры 55 эўра за тону, цяпер жа грошай з калійных угнаеньняў паступіць прыкметна меней.

У кастрычніку 2016 году мыты зьнізілі з 55 да 45 эўра, але толькі як часовы захад да канца году. Першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч казаў, што гэта «рэакцыя на бягучыя ўмовы», што мыты зьніжаюць, каб паглядзець, «як адрэагуе рынак». У канцы 2013 году прымалася наогул нулявая стаўка мыту, якая пратрымалася да канца 2014 году «дзеля забесьпячэньня стабільнай працы» прадпрыемства «Беларуськалій».

Кагосьці зноў пасадзяць. «Беларуськалію» ўчынілі шкоду на 850 тысяч рублёў

Чаму цяпер мяняюцца мыты, не паведамляецца. За першы квартал 2017 году экспарт калійных угнаеньняў вырас у цэнавых аб’ёмах на чвэрць, але да таго за 2016 год упаў на 23%, а чысты прыбытак за год упаў у 5 разоў. У другім паўгодзьдзі 2018 году чакаецца, што на «Беларуськаліі» будуць праводзіцца рамонтныя работы, праз што мае зьнізіцца аб’ём выпуску прадукцыі і скарачэньне аб’ёмаў экспарту. Пры гэтым Беларусь уласнымі рукамі стварыла канкурэнта «Беларуськалію» ў Туркмэністане.

XS
SM
MD
LG